Малая радзіма – крыніца натхнення
беларускіх і польскіх кампазітараў ХІХ – пачатку ХХ стст.

 

У кожнага ёсць край, дзе ён нарадзіўся. Усё, што звязана з бацькоўскім кутком, у сталасці чалавеку падаецца асабліва родным і вызначальным. Для малодшага пакалення вельмі важна не толькі асэнсаваць свае карані, але і ведаць мясціны жыцця і творчасці выдатных сыноў сваёй айчыны.

Году малой радзімы быў прысвечаны сёлетні канцэрт камернай музыки, арганізаваны выкладчыкамі цыклавой камісіі “Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны” І.Ю. Врублеўскай і А.А. Залатарог. У канцэрце прымалі ўдзел выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасцей “Фартэпіяна”,”Інструменты народнага аркестру”,”Дырыжыраванне (акадэмічны хор)”,”Мастацтва эстрады (спевы)”, выкладчыкі цыклавой камісіі “Канцэртмайстары”.

Канцэрт складаўся з твораў кампазітараў беларускага і польскага паходжання ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў: Н. Орды, Ф. Шапэна, С. Манюшкі, К. Крашэўскага, І. Падэрэўскага, М. Карловіча, Я. Тарасевіча. Іх імёны сталі гонарам некалькіх культур і народаў, але “малой радзімай” для большасці з іх была і застаецца беларуская зямля.

«Музычнае падарожжа» – так аўтары азначылі жанравы напрамак канцэрта. Перад слухачамі разгортваліся старажытныя сядзібы, дзе былі выхаваны нашы славутыя землякі. Маляўнічы краявід Беларусі змяняўся пышнымі палацамі і плошчамі Парыжу, Варшавы, Берліна, куды трапілі кампазітары ў неспакойны і супярэчлівы час барацьбы за нацыянальную свядомасць. Урачыстыя паланэзы Н. Орды, К. Ельскага і С. Манюшкі перамежаліся з паэтычным вальсам Ф. Шапэна; меланхалічная мазурка І.Я. Падэрэўскага – з лірычнымі, з тонкай звукавой каларыстыкай, накцюрнамі Я. Тарасевіча і К. Крашэўскага і поўнымі глыбокага смутку рамансамі М. Карловіча. Атрымаўшы прызнанне за мяжой, амаль ніводны творца да канца жыцця не страчваў сувязей з родным кутком, з традыцыямі свайго народа. Рамантычная ўзнеслая любоў да роднага краю і сум па ім адчуваліся амаль што ва ўсіх творах канцэртнай праграмы.

Мэтай канцэрта было познаёміць публіку з малавядомымі творамі нашых суайчыннікаў, якія, на жаль, не ўпрыгожваюць паліцы нотных магазінаў і рэдка гучаць у канцэртных залах Мінска. Напрыклад, фартэпіяны твор “Андантэ” Мечыслава Карловіча, які прагучаў на канцэрце ўпершыню, захаваўся толькі ў рукапісу, якi І.Ю. Урублеўская знайшла ў карловічскім архіве Варшаўскага музычнага таварыства подчас яе стажыроўкі ў Польшчы. Дзякуючы намаганням навучэнцаў рукапісны тэкст “Андантэ” М.Карловіча был пераведзены ў друкаваны варыянт і выкананы навучэнкай трэцяга курса Юліяй Блізнюковай. Маладзёжны хор “Brevis” пад кіраўніцтвам Вячэслава Ларына, загадчыка цыклавой камісіі “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)”, ўпершыню ажыццявіў выкананне твора М. Карловіча “Лес” на словы А. Райнера. У выкананні навучэнцаў 2–4-х курсаў спецыяльнасці “Мастацтва эстрады (спевы)” і выкладчыка А.І. Грыцкевіч прагучалі песні і рамансы М. Карловіча на польскай мове і ў перакладзе на рускую мову. Сваеасаблівай “прэм'ерай” можна лічыць выкананне твора Я. Тарасевіча “Накцюрн” кіраўніком цыклавой камісіі “Фартэпіяна” І.В. Пальвінскай. Ні пры жыцці, ні пасля смерці творчасць Яна Тарасевіча не была вядома яго суайчыннікам. Зараз пачынаецца адражэнне цікавасці да яго асобы.

Выражаем падзяку ўсім удзельнікам мерапрыемства. Такія асветніцкія імпрэзы спрыяюць выхаванню ў моладзі павагі да нацыянальнай скарбніцы рэспублікі, яе духовных каштоўнасцей, пашыраюць веды навучэнцаў аб духоўнай і культурнай спадчыне Беларусі.

Выкладчыкі: І.Ю. Врублеўская, А.А. Залатарог

 

Фото концерта на сайт.rar (53683362)

 

Яндекс.Метрика

Адрес: Беларусь, 220024, Минск, ул. Кижеватова, 9
Тел.: приемная, факс: (017) 360-24-30, уч. часть: (017) 365-97-28, e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.